Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Галоўная

Добры дзень!

  Вас вітае школьны літаратурна-краязнаўчы музей “Скарбы роднага краю”. У нашым музеі сабраны не срэбра і золата, не каштоўныя камяні, а духоўныя і культурныя каштоўнасці беларускага народа.

  Наш музей – куточак беларускасці, месца, дзе гучыць беларуская мова, жыве беларуская песня і зберагаюцца беларускія народныя традыцыі.

Нездарма дэвізам работы музея з’яўляюцца словы Анатоля Кудласевіча:

Не цяжка ўбачыць роду карані,

Бо чалавек трымаецца асновай

За глебу продкаў. Божа, барані

Забыцца нам, адкуль мы родам...

  Музей адкрыты ў 2004 годзе на падставе загаду № 181 ад 30.08.2004. Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2019 года № 33 музею прысвоены статус “народны”.

  Пры музеі актыўна працуе група юных экскурсаводаў, лектарская і навукова-даследчая групы.

 Музей налічвае 657 прадметаў асноўнага фонду і 222 навукова-дапаможнага фонду. Экспазіцыя музея ўвесь час папаўняецца новымі экспанатамі, арганізоўваюцца часовыя выставы.

 За апошнія 3 гады музей наведалі 7029 чалавек.

    Экспазіцыйная дзейнасць музея:

• Літаратурная Берасцейшчына (інфармацыя пра Георгія Марчука, Алеся Разанава, Леаніда Дранько-Майсюка, урыўкі з іх твораў).

• Літаратурная Кобрыншчына (інфармацыя пра Народнае літаратурнае аб’яднанне “Белый аист”).

• Кобрыншчына ў лёсе паэтаў (інфармацыя пра паэтаў-класікаў, чый лёс звязаны з Кобрынам).

• Мы кабрынчане (інфармацыя пра сучасны выгляд Кобрына з фотаздымкамі самых цікавых месцаў Кобрына).

• Юбіляры года (інфармацыя пра паэтаў і пісьменнікаў, юбіляраў бягучага года).

• Літаратурныя сустрэчы (інфармацыя пра паэтаў і пісьменнікаў, якія прыходзілі да нас у школу на сустрэчы).

• Падарункі музею ад аўтараў кніг (кнігі паэтаў і пісьменнікаў, якія прыходзілі да нас на літаратурныя сустрэчы, з аўтографамі аўтараў).

• Батлейка (народны лялечны тэатр).

• Беларуская народная лялька (80 народных гульнявых, абрадавых і абярэжных лялькі).

• Вырабы з саломкі (цацкі, галаўныя ўборы).

• Разьба па дрэве (паліцы, скарбонкі, свяцільнік, падстаўкі).

• Беларускі нацыянальны касцюм (жаночы і мужчынскі касцюм, спадніцы, фартушкі).

• Што ў полі вырасла (снапы зерневых і тэхнічных культур).

• Прылады для апрацоўкі ільну (церніца, грабяні, прасніца, калаўрот, кросны і інш.).

• Мова сімвалаў беларускага ручніка (тканыя і вышываныя ручнікі).

• Посцілкі (рознакаляровыя тканыя посцілкі).

• Памятны вясельны фотаздымак (вясельныя фотаздымкі першай паловы 20-га стагоддзя).

• Вышываныя дарожкі (вышыўка крыжыкам і гладдзю).

• Вышываныя карціны (вышыўка крыжыкам).

• Збаны ды глякі – посуд такі (гліняны посуд).

• Куток пчаляра (прадукты пчалярства, прылады працы пчаляра, вуллі).

         Пры музеі працуюць гурткі:

• Беларуская казка (кіраўнік Касынюк Т.У.);

• Юны экскурсавод (кіраўнік Брышцен В.С.);

• Па старонках родных казак (кіраўнік Хведасюк Л.С.);

• Батлейка (кіраўнік Барысюк А.В.);

• Краязнаўчы клуб “Спадчына” (кіраўнік Алейнік Г.М.);

• Творчая група “Свята” (кіраўнік Камарчук Н.С.).

У музеі распрацаваны 16 экскурсій, на якія запрашаем усіх жадаючых.

Кіраўнік музея Мех Наталля Аляксандраўна,

Тэлефон +375-29-826-41-56

 

 

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова