Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

План работы народнага літаратурна-краязнаўчага музея “Скарбы роднага краю” на 2022/2023 навучальны год

Прэзентацыя работы музея "Скарбы роднага краю"

Видео(ссылка)

Добры дзень!

Вас вітае школьны літаратурна-краязнаўчы музей “Скарбы роднага краю”. У нашым музеі сабраны не срэбра і золата, не каштоўныя камяні, а духоўныя і культурныя каштоўнасці беларускага народа.

Наш музей – куточак беларускасці, месца, дзе гучыць беларуская мова, жыве беларуская песня і зберагаюцца беларускія народныя традыцыі.

Нездарма дэвізам работы музея з’яўляюцца словы Анатоля Кудласевіча:

Не цяжка ўбачыць роду карані,

Бо чалавек трымаецца асновай

За глебу продкаў. Божа, барані

Забыцца нам, адкуль мы родам...

 

Музей адкрыты ў 2004 годзе на падставе загаду № 181 ад 30.08.2004.

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2019 года № 33 музею прысвоены статус “народны”.

Агульная плошча музея складае 83,1 м2.

Ля вытокаў музея стаялі настаўнікі нашай школы: Сіманава Ірына Эдуардаўна, Папроцкая Галіна Васільеўна, Чысцік Святлана Аляксандраўна. З 2015 года кіраўніком музея з’яўляецца Мех Наталля Аляксандраўна.

Асноўны фонд налічвае 793 прадметы і 246 прадметаў навукова-дапаможнага фонду. Агульная колькасць музейных прадметаў – 1039. Экспазіцыя музея ўвесь час папаўняецца новымі экспанатамі, арганізоўваюцца часовыя выставы.

Да самых каштоўных экспанатаў музея адносяцца ложак драўляны, стол з разнымі ножкамі, тканыя посцілкі, ступа з таўкачом, калаўрот, ручнікі тканыя, ручнікі вышываныя, куфар каляровы, кросны, жорны, мужчынскае і жаночае адзенне, гліняны посуд, шкляная мухалоўка.

За апошнія 3 гады музей наведалі 7029 чалавек.

У 2008 годзе музей атрымаў Дыплом першай ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскім конкурсе краязнаўчых музеяў устаноў адукацыі, а яго кіраўнік Чысцік С.А. ўдзельнічала ў рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Краязнаўства як адзін з накірункаў вучэбна-выхаваўчай работы ў школе і ВНУ” з выступленнем “Роля краязнаўства ў навучанні і выхаванні моладзі”.

Шмат гадоў краязнаўцы клуба “Спадчына” (кіраўнік клуба і навукова-даследчай групы музея Сіманава І.Э.) атрымоўвалі перамогі ў раённых і абласных краязнаўчых злётах “Зямля бацькоў – мая зямля”, “Нам засталася спадчына”, “Люблю цябе, бацькоўская зямля”. У 2008 годзе члены клуба “Спадчына” адпачывалі ў летніку на базе Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі і ўдзельнічалі ў рэспубліканскай краязнаўчай канферэнцыі.

У 2010 годзе юныя краязнаўцы прэзентавалі летапіс нашай школы ў НДЦ “Зубронак” і атрымалі Ліст падзякі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2011 годзе ў конкурсе на лепшы летапіс населенага пункта творчая група вучняў пад кіраўніцтвам Шапяцюк Н.І. (члена Савета музея) заваявала Дыплом трэцяй ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі ў намінацыі “Гарады раённага падпарадкавання”.

У 2012 годзе Сіманава Ірына Эдуардаўна (кіраўнік краязнаўчага клуба “Спадчына” і навукова-даследчай групы музея) атрымала Дыпломы пераможцы раённага, абласнога і рэспубліканскага конкурсу навукова-метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучняў. У гэтым жа годзе вучаніца 5 “А” класа Царова Валерыя пад кіраўніцтвам Зялёнка С.У. (члена Савета музея) атрымала Дыплом пераможцы ў раённым конкурсе юных паэтаў і пісьменнікаў “Дэбют”. Вучні 5 “А” класа Царова Валерыя, Цароў Мікалай і Васілюк Максім, члены навукова-даследчай групы музея пад кіраўніцтвам Чысцік С.А. (кіраўнік музея “Скарбы роднага краю”) узнагароджаны Граматай за першае месца ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Першыя крокі ў навуку” за даследаванне пра невядомага паэта Кобрыншчыны Уладзіміра Кітаеўскага.

У 2013 годзе творчая група вучняў пад кіраўніцтвам Панічавай Н.А. (член Савета музея) узнагароджана Граматай аддзела адукацыі, спорта і турызму Кобрынскага райвыканкама і Граматай упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканккама за перамогу ў конкурсе творчых работ “Мясціны майго дзяцінства”. Творчая група вучняў пад кіраўніцтвам Сіманавай І.Э. (член Савета музея) стала лаўрэатам абласнога конкурсу юных экскурсаводаў.

У 2014 годзе творчая група вучняў пад кіраўніцтвам Панічавай Н.А., Кавалевіч Л.А. і Валошчык Т.С. (члены Савета музея) атрымалі Дыплом першай ступені ўпраўлення адукацыі Кобрынскага райвыканкама і Дыплом трэцяй ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама на конкурсе “Мая малая радзіма”.

У 2016 годзе музей узнагароджаны Дыпломам другой ступені аддзела адукацыі, спорта і турызму Кобрынскага райвыканкама за ўдзел у конкурсе “Віртуальны музей”.

У 2017 годзе творчая група вучняў пад кіраўніцтвам Валошчык Т.С. (член Савета музея) у конкурсе навукова-даследчых работ “Тапаніміка роднага краю” атрымала Дыплом трэцяй ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

Работа вучаніцы 11 класа Царовай Валерыі (кіраўнік Чысцік С.А., член Савета музея) у конкурсе эсэ “Маё прозвішча лепшае ў свеце” прайшла ў фінал і надрукавана ў газеце “Пераходны ўзрост” (№ 44).

Дыплом першай ступені аддзела адукацыі, спорта і турызму Кобрынскага райвыканкама і Дыплом першай ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Савет музея атрымаў за ўдзел у конкурсе літаратурных музеяў.

У 2018 годзе навукова-даследчая работа “Трагические страницы истории” клуба “Спадчына” пад кіраўніцтвам Алейнік Г.М. і Гардзіевіч І.М. (члены Савета музея) узнагароджана Дыпломам першай ступені Аддзела па адукацыі Кобрынскага райвыканкама і Дыпломам трэцяй ступені Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

Кіраўнік гуртка “Беларуская гульня” Нічыпорчык Т.І. (член Савета музея) атрымала Дыплом першай ступені аддзела па адукацыі Кобрынскага райвыканкама ў конкурсе метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту “Выхоўваем патрыётаў”.

У конкурсе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Усё сэрцу міла на малой радзіме” работа “Вяртанне да вытокаў і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы” пад кіраўніцтвам Мех Н.А., Кавалевіч Л.А. і Зялёнка С.У. атрымала Дыплом другой ступені аддзела па адукацыі Кобрынскага райвыканкама.

У 2019 годзе навукова-даследчая работа “Традыцыйная беларуская народная лялька як помнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” вучаніцы 6 “А” класа Гаўрылюк Арыядны за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе навукова-даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў у намінацыі “Культурная спадчына” (навуковы кіраўнік Мех Н.А., кіраўнік музея) атрымала Дыплом першай ступені аддзела па адукацыі Кобрынскага райвыканкама. Група вучняў творчага аб’яднання “Батлейка” (педагогі Чысцік С.А., Мех Н.А., Калмычэнка У.В.) узнагароджана Дыпломам першай ступені аддзела па адукацыі Кобрынскага райвыканкама за ўдзел у сёмым адкрытым фестывалі фальклорнага мастацтва “Радавод”.

У 2014 годзе музей заняў 1 месца ў раённым фестывалі “Парад музеяў устаноў асветы”. У 2018 годзе стаў лаўрэатам фестывалю.

У 2021 годзе музей атрымаў Дыплом трэцяй ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе этнаграфічных музеяў (экспазіцый) у намінацыі “Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя) у рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці музея з’яўляюцца:

камплектаванне і ўлік музейных фондаў;

арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай усебаковага вывучэння гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёна;

арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці сярод удзельнікаў адукацыйнага працэсу і грамадскасці;

выкарыстанне фондаў музея ў адукацыйным працэсе.

Музей мае вялікі адукацыйны і выхаваўчы патэнцыял для выхаванцаў дзіцячых садкоў, навучэнцаў і дарослых. Мэта работы музея – выхаванне любові да роднага краю, роднай мовы праз вывучэнне традыцый і звычаяў нашых продкаў, знаёмства з сучаснымі паэтамі і пісьменнікамі-землякамі.

У пазакласнай рабоце матэрыялы музея выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы юных экскурсаводаў, лектарскіх груп, распрацоўцы тэматыкі масавых мерапрыемстваў, напісанні навукова-даследчых работ.

У рабоце музея шырока выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, што дазваляе актывізаваць даследчую і пазнавальную дзейнасць навучэнцаў. Прымяняюцца аўдыёвізуальныя і камп’ютарныя сродкі, мультымедыйныя прэзентацыі, створана віртуальная экскурсія па музеі, сфарміраваны электронны каталог музейных прадметаў. З 12014 года выпускаюцца інфамацыйныя буклеты пра дзейнасць музея.

На базе музея праводзяцца літаратурныя сустрэчы, семінары, дні роднай мовы, конкурс “Жывая класіка”, майстар-класы па вырабе народных лялек, батлеечныя спектаклі, квэст-экскурсіі, тэатралізаваныя экскурсіі, экскурсіі «майстар-клас», музейныя святы.

Экспазіцыйная дзейнасць музея:

• Літаратурная Берасцейшчына (інфармацыя пра Георгія Марчука, Алеся Разанава, Леаніда Дранько-Майсюка, урыўкі з іх твораў).

• Літаратурная Кобрыншчына (інфармацыя пра Народнае літаратурнае аб’яднанне “Белый аист”).

• Кобрыншчына ў лёсе паэтаў (інфармацыя пра паэтаў-класікаў, чый лёс звязаны з Кобрынам).

• Мы кабрынчане (інфармацыя пра сучасны выгляд Кобрына з фотаздымкамі самых цікавых месцаў Кобрына).

• Юбіляры года (інфармацыя пра паэтаў і пісьменнікаў, юбіляраў бягучага года).

• Літаратурныя сустрэчы (інфармацыя пра паэтаў і пісьменнікаў, якія прыходзілі да нас у школу на сустрэчы).

• Падарункі музею ад аўтараў кніг (кнігі паэтаў і пісьменнікаў, якія прыходзілі да нас на літаратурныя сустрэчы, з аўтографамі аўтараў).

• Батлейка (народны лялечны тэатр).

• Беларуская народная лялька (80 народных гульнявых, абрадавых і абярэжных лялькі).

• Вырабы з саломкі (цацкі, галаўныя ўборы).

• Разьба па дрэве (паліцы, скарбонкі, свяцільнік, падстаўкі).

• Беларускі нацыянальны касцюм (жаночы і мужчынскі касцюм, спадніцы, фартушкі).

• Што ў полі вырасла (снапы зерневых і тэхнічных культур).

• Прылады для апрацоўкі ільну (церніца, грабяні, прасніца, калаўрот, кросны і інш.).

• Мова сімвалаў беларускага ручніка (тканыя і вышываныя ручнікі).

• Посцілкі (рознакаляровыя тканыя посцілкі).

• Памятны вясельны фотаздымак (вясельныя фотаздымкі першай паловы 20-га стагоддзя).

• Вышываныя дарожкі (вышыўка крыжыкам і гладдзю).

• Вышываныя карціны (вышыўка крыжыкам).

• Збаны ды глякі – посуд такі (гліняны посуд).

• Куток пчаляра (прадукты пчалярства, прылады працы пчаляра, вуллі).

Работай музея кіруе Савет музея.

         Пры музеі працуюць аб’яднанні па інтарэсах:

• Батлейка (кіраўнік Чалюк А. П.)

Краязнаўчы клуб “Спадчына” (кіраўнік Алейнік Г.М.). 

  • Беларуская казка (кіраўнікі Яшына А. Г., Саўчук А. І., Нічыпорчык Т. І., Касынюк Т. У., Чыжаноўская В. В.)

Справаздача аб рабоце народнага літаратурна-краязнаўчага музея “Скарбы роднага краю”

У музеі распрацаваны экскурсіі, на якія запрашаем усіх жадаючых.

 

1

Аглядавая экскурсія

2

Беларуская народная лялька

3

Жыхары беларускага лесу

4

Беларускі першадрукар Францыск Скарына

5

Культурныя расліны поля

6

Майстар-класы па вырабе народных лялек 

7

Надвор’е і з’явы прыроды

8

Падарожжа па Беларусі

9

Як кашуля ў полі вырасла

10

Батлеечныя спектаклі

11

Адкуль цякуць мядовыя рэкі

12

Музейны ўрок "Беларуская народная казка "Лёгкі хлеб"

 

Кіраўнік музея Мех Наталля Аляксандраўна,

Тэлефон +375-29-826-41-56

22.05.2021

Военно-исторический музей города Кобрина

раскрыть » / « свернуть

Рэспубліканская акцыя “Я гэты край Радзімаю заву”

раскрыть » / « свернуть
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно