Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Галоўная

Добры дзень, паважаныя госці!

Вас вітае школьны музей “Скарбы роднага краю” і яго кіраўнік Наталля Аляксандраўна Мех.

У нашым музеі сабраны не срэбра і золата, не каштоўныя камяні, а духоўныя і культурныя каштоўнасці беларускага народа.

Наш музей – куточак беларускасці, месца, дзе гучыць беларуская мова, жыве беларуская песня і зберагаюцца беларускія народныя традыцыі.

Нездарма дэвізам работы музея з’яўляюцца словы Анатоля Кудласевіча:

Не цяжка ўбачыць роду карані,

Бо чалавек трымаецца асновай

За глебу продкаў. Божа, барані

Забыцца нам, адкуль мы родам...

Музей быў заснаваны 30 жніўня 2004 года на падставе рашэння педсавета як краязнаўчы і названы “Беларуская хатка”. У 2006 годзе перапрафіліраваны ў літаратурна-краязнаўчы музей “Скарбы роднага краю”. Для музея было выдзелена новае памяшканне плошчай 66 м2. Яно падзяляецца на тры часткі: агульная зала, сенцы і беларуская хата. У музеі ёсць падсобнае памяшканне.

Першым кіраўніком музея была Галіна Васільеўна Папроцкая. У 2006 годзе ім стала Святлана Аляксандраўна Чысцік. З 2015 года – Наталля Аляксандраўна Мех.

У музеі створаны ўмовы для правядзення экскурсій, свят, заняткаў гурткоў.

У 2016 годзе праведзена 65 экскурсий, 11 мерапрыемств. За апошні год наш музей наведалі 1988 чалавек.

Асноўны фонд налічвае 294 экспанаты, у навукова-дапаможным фондзе – 81 экспанат, усяго – 375 экспанатаў. Фонды папаўняюцца новымі экспанатамі.

З 2016 года ў музеі праходзіць рамонт і рэканструкцыя. На дадзены момант адрамантаваны сенцы і беларуская хатка, часткова – агульная зала. Плануецца пашырыць музей яшчэ на адну залу.

У агульнай зале наладжаны наступныя выставы:

  1. Вышываныя карціны.
  2. Вырабы з саломкі.
  3. Газнічкі, прасы і вагі.
  4. Разьба па дрэве.
  5. Беларускі нацыянальны касцюм.
  6. Посцілкі.
  7. Беларуская народная лялька.
  8. Што ў полі вырасла.

У сенцах стаяць кросны, калаўрот, саламяныя шыяны, ступа з таўкачом, карыта. У гэтым пакоі знаходзяцца выставы:

  1. Прылады для апрацоўкі ільну.
  2. Мова сімвалаў беларускага ручніка.
  3. Плеценыя вырабы.

Выстава “Збаны ды глякі – посуд такі” часова не працуе ў сувязі з рэканструкцыяй.

Трэцяя зала – беларуская хатка. У ёй знаходзіцца печ, ложак, куфар, дзіцячая калыска, стол з разнымі ножкамі, гадзіннік-ходзікі, лаўка і выставы:

  1. Памятны вясельны фотаздымак.
  2. Вышываныя дарожкі.
  3. Работы гуртка “Вышыўка крыжыкам”.  

Савет музея, які складаецца з настаўнікаў і вучняў, каардынуе дзейнасць, разглядае і зацвярджае праграмы і план работы.

Праграма работы літаратурна-краязнаўчага музея 

“Скарбы роднага краю” на 2018-2019 гг.

Мэта:развіваць і максімальна выкарыстоўваць спадчыну роднага краю пры выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці, заснаваных на любові да роднай зямлі, народа, мовы, павазе да гісторыі сваёй Айчыны, нацыянальнай культуры, традыцый і звычаяў.

Задачы праграмы:

-         распрацоўка і выкарыстанне сучасных методык пры арганізацыі работы музея;

-         аказанне кансультатыўна-метадычнай, інфармацыйнай дапамогі настаўнікам, класным кіраўнікам;

-         распрацоўка і ўвядзенне ў работу музея навукова-даследчыцкай дзейнасці, афармленне матэрыялаў гэтай дзейнасці;

-         пошук і ўкараненне новых крытэрыяў матэрыяльнага і маральнага стымулявання педагагічных работнікаў, якія паспяхова працуюць у музеі;

-         абагульненне і распаўсюджванне вопыта педагогаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у рабоце;

-         наладжванне сувязі са школьнымі музеямі раёна, абмен вопытам работы.

Кіраўнік праграмы – настаўніца пачатковых класаў Мех Н. А..

Непасрэдныя ўдзельнікі і выканаўцы:

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры:

Чысцік С.А., Кавалевіч Л.А., Зялёнка С.У., Валошчык Т.С..

Настаўнікі пачатковых класаў:

Грыцук Л.М., Касынюк Т.У., Нічыпорчык Т.І., Саўчук А.І., Прус І.В., Багдановіч Г.А, Васілюк В.А..

Настаўніца музыкі:

Камарчук Н.С.

Настаўнік працоўнага навучання:

Калмычэнка У.В..

Асноўныя напрамкі работы:

1)    навукова-даследчыцкая дзейнасць;

2)    арганізацыя мастацкай самадзейнасці;

3)    развіццё народнай творчасці.

І. Навукова-даследчыцкая дзейнасць “Тварэнне легенды”

1. Творчая група “Літаратары-землякі”

Кіраўнік Кавалевіч Л.А., Зялёнка С.У..

Задачы:

1)    афармленне матэрыялаў пра мясцовых пісьменнікаў і паэтаў;

2)    наладжванне сустрэч з імі;

3)    папаўненне матэрыялаў музея.

2. Творчая група “Беларускія паэты-юбіляры”

Кіраўнік Валошчык Т.С.

Задачы:

1)    падрыхтоўка экскурсаў па творчасці беларускіх паэтаў-юбіляраў;

2)    развіццё цікавасці да творчасці беларускіх паэтаў.

4. Творчая група “Літаратурны часопіс для дзетак беларусаў”

Кіраўнік Прус І.В.

Задачы:

1)    падрыхтоўка матэрыялаў з мультымедыйнай прэзентацыяй для развіцця слоўнікава запасу вучняў пачатковых класаў;

2)    развіццё цікавасці да беларускай мовы.

5. Творчая група “Мы кабрынчане”

Кіраўнік Саўчук А.І.

Задачы:

1)    падрыхтоўка матэрыялаў для новай экспазіцыі музея;

2)    падрыхтоўка і правядзенне экскурсій.

ІІ. Мастацкая самадзейнасць

“Засвяткуе школа – засвяткуе ўвесь народ”

  1. Гурток “Беларуская казка”. Кіраўнікі Грыцук Л.М., Касынюк Т.У.
  2. Гурток “Песня – душа народа”. Кіраўнік Камарчук Н.С.
  3. Гурток “Беларуская гульня”. Кіраўнік Нічыпорчык Т.І.
  4. Гурток “Юны экскурсавод”. Кіраўнік Чысцік С.А.

ІІІ. Народная творчасць

“У гасцях у народных умельцаў”

  1. Гурток “Разьба па дрэве”. Кіраўнік Калмычэнка У.В.
  2. Гурток “Выцінанка”. Кіраўнік Васілюк В.А.

Ёсць некалькі прычын наведаць наш музей: у ім заўсёды цікава, тут віруе жыццё, тут працуюць творчыя людзі, тут заўсёды рады гасцям. Гасцінна запрашаем у музей “Скарбы роднага краю”.

 

Наш адрас: г. Кобрын, вул. Дзяржынскага, д. 55                                                            

Кантактны тэлефон: 2-18-74 (рабочы), +375(29)826-41-56

 

Кіраўнік музея Мех Н.А.

 

 

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно