Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

3 мая на базе нашай школы праводзілася беларускай дыктоўка для работнікаў райвыканкама і дырэктараў школ раёна. Для гасцей быў падрыхтаваны канцэрт, у якім прымала ўдзел наша вакальная група “Свята”.

"Чытаем разам Купалу і Коласа"

28 красавіка прайшла раённая акцыя "Чытаем разам Купалу і Коласа". У гэты дзень дзеці разам з настаўнікамі да 135-годдзя з дня нараджэння вялікіх паэтаў чыталі іх творы.

“А мы масленіцу дажыдалі”

21 лютага члены гуртка Беларуская гульня” (вучні 3 “Б” класа) пад кіраўніцтвам Нічыпорчык Таццяны Іванаўны паказалі свята “А мы масленіцу дажыдалі”. Дзеці спявалі, гулялі ў народныя гульні, танцавалі, адгадвалі загадкі, праганялі Зіму. А напрыканцы свята пачаставалі ўсіх гасцей духмянымі блінамі. Пра нашу школьную Масленіцу напісала раённая газета “Кобрынскі веснік”. 

 “Святое слова Хлеб”

24 лютага сваё выніковае мерапрыемства паказалі члены гурткоў “Беларуская казка” (вучні 3”Г” і 3 “Д” класаў) пад кіраўніцтвам Грыцук Людмілы Міхайлаўны і Касынюк Таццяны Уладзіміраўны. У гэты раз свята называлася “Святое слова Хлеб”. Пра хлеб можна гаварыць бясконца. Гэтая тэма не губляе актуальнасці ва ўсе часы. А калі расказваць пра хлеб праз  народныя казкі, вясёлыя песні ды танцы, атрымліваецца цікава і павучальна. Дзякуй нашым маленькім артыстам за цудоўны настрой, які яны падарылі гледачам! 

“Беларуская казка”

16 лютага пад кіраўніцтвам Людмілы Міхайлаўны Грыцук і Таццяны Уладзіміраўны Касынюк гурткі “Беларуская казка” паказалі “Казачны карагод”. Колькі казак, загадак, прыказак, народнагы гумару ўмясціла ў сябе свята! А як натхнёна ігралі дзеці, як добра гаварылі на роднай мове! Дзякуй усім удзельнікам і арганізатарам.

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага школа святкавала Міжнародны дзень роднай мовы. У музеі для бацькоў вучняў і настаўнікаў была паказана батлейка і прайшла беларуская дыктоўка. Потым свята прадоўжылася ў актавай зале школы літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Такое сваё і такое чароўнае”.

інфармацыйная гадзіна “Беларускі нацыянальны касцюм”

22 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы Ірэна Рычардаўна Кацюбка правяла ў 1 “Б” класе інфармацыйную гадзіну “Беларускі нацыянальны касцюм”. Дзеці адправіліся ў мінулае і даведаліся, як апраналіся нашыя продкі, з чаго складаўся жаночы і мужчынскі касцюм, паспрабавалі свае сілы ў дызайне кашуль і спадніц.

Свята бабулінага пірага

2 сакавіка Таццяна Іванаўна Нічыпорчык і яе гурток “Беларуская гульня” паказалі Свята бабулінага пірага. Госці з задавальненнем назіралі, як дзеці гулялі ў гульні, спявалі, танцавалі і размаўлялі на беларускай мове. У канцы свята ўсіх чакалі смачныя і духмяныя бабуліны пірагі.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно