Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

13 снежня ў наш музей завіталі госці – удзельнікі абласнога семінара метадыстаў працоўнага навучання. Мы сустрэлі іх беларускай песняй, паказалі выставу работ настаўніка тэхнічнай працы Уладзіміра Віктаравіча Калмычэнка “Разьба па дрэве” і правялі невялікую экскурсію па музеі.

У нас у гасцях зноў цікавыя людзі – паэтэсы з Кобрына, члены літаратурнага аб’яднання “Белы бусел” Валянціна Літошык і Галіна Балахоўская.  Яны пазнаёмілі вучняў са сваёй біяграфіяй і новымі вершамі. Жадаем нашым зямлячкам творчага натхнення. 

29 лістапада ў музеі праходзіў раённы семінар для выхавацеляў груп падоўжанага дня. Госці пазнаёміліся з экспазіцыяй нашага музея, даведаліся пра гісторыю беларускай лялькі і паўдзельнічалі ў майстар-класе “Работа з фальгой”, які правялі Таццяна Анатольеўна Карзова і Вікторыя Іванаўна Гусева. Усе навучыліся рабіць прыгожыя кветкі і сняжынкі з фальгі.

28 лістапада ў Магілёве праходзіў рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў, у якім у складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці прымала ўдзел кіраўнік школьнага музея Наталля Аляксандраўна Мех. Было вельмі цікава пабываць у лепшых музеях Магілёва і набыць для сябе новыя веды і вопыт. Вялікі дзякуй арганізатарам за  цудоўны семінар!

25 лістапада 2017 года ў школе адбылася літаратурная сустрэча з вельмі цікавым чалавекам, былой настаўніцай, паэтэсай з вёскі Дзівін Надзеяй Іванаўнай Момлік. Колькі цудоўных вершаў пачулі і прачыталі самі нашы вучні! Сустрэчу арганізавала і правяла разам са сваімі вучнямі Наталля Яўгенаўна Трыфанава.

11 лістапада 2017 года ў актавай зале школы прайшла цікавая сустрэча з грамадскім і культурным дзеячам, краязнаўцам і журналістамГаравым Маратам Гедарыевічам.Сустрэчу падрыхтавалі і правялі кіраўнікі школьнага краязнаўчага клуба “Спадчына” Ганна Міхайлаўна Алейнік і Ірына Мікалаеўна Гардзіевіч.

8 мая да нас у госці завітала былая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Ірына Эдуардаўна Сіманава. Нагодай стала з’яўленне кнігі па гісторыі Кобрыншчыны “Карані і кроны”.  Ірына Эдуардаўна – адзін з галоўных аўтараў зборніка, які расказвае пра малавядомыя, але цікавыя старонкі гісторыі нашай малой радзімы. 

3 мая ў школе адбылася сустрэча з нашай былой вучаніцай, а цяпер студэнткай факультэта журналістыкі Ягелонскага ўніверсітэта (г. Кракаў), пачынаючым паэтам і проста цікавым чалавекам Алесяй Саўчук (творчы псеўданім Аляксандра Фагот). Алеся расказала пра новыя напрамкі паэзіі, пазнаёміла вучняў з некаторымі сучаснымі паэтамі, пачытала свае вершы і ўсіх зачаравала цудоўным веданнем беларускай мовы. Жадаем Алесі творчых поспехаў!

10 снежня адбылася сустрэча з Анатолем Брытуном, аўтарам рамана “Пах мускусу” і  

аповесці “Сяліба”.

Анатоль Брытун нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Баранцы Жабінкаўскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У.Калесніка (2014г.) у намінацыі “Проза” за раман “Пах мускусу”.

Аўтар расказаў пра свой творчы шлях, гісторыю напісання твораў, новыя кнігі, адказаў на пытанні вучняў і ў падарунак музею падпісаў свае кнігі.

 

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно