23 студзеня ў школе адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Факультатыўныя заняткі як форма дыферэнцыяцыі навучання вучняў беларускай мове і літаратуры”.
У час сустрэчы настаўнікі змаглі наведаць факультатыўныя заняткі, на якіх прадстаўнікі школы, Валошчык Т. С., Зялёнка С. У., Хведасюк Л. С., падзяліліся ўласным вопытам работы.
Акрамя таго, Цецярук Н. В., настаўнік “Павіццеўскай сярэдняй школы”, правяла для калег практыкум па тэме “Арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў”.

