Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

ПАЛАЖЭННЕ аб народным комплексным (літаратурна-краязнаўчым) музеі “Скарбы роднага краю” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №7 г. Кобрына”

Канцэпцыя развіцця народнага літаратурна-краязнаўчага музея ДУА «Сярэдняя школа №7 г. Кобрына»

Прэзентацыя работы музея "Скарбы роднага краю"

Добры дзень!

Вас вітае народны літаратурна-краязнаўчы музей “Скарбы роднага краю”. У нашым музеі сабраны не срэбра і золата, не каштоўныя камяні, а духоўныя і культурныя каштоўнасці беларускага народа.

Наш музей – куточак беларускасці, месца, дзе гучыць беларуская мова, жыве беларуская песня і зберагаюцца беларускія народныя традыцыі.

Нездарма дэвізам работы музея з’яўляюцца словы Анатоля Кудласевіча:

Не цяжка ўбачыць роду карані,

Бо чалавек трымаецца асновай

За глебу продкаў. Божа, барані

Забыцца нам, адкуль мы родам...

Музей адкрыты ў 2004 годзе на падставе загаду № 181 ад 30.08.2004.

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2019 года № 33 музею прысвоены статус “народны”.

Агульная плошча музея складае 83,1 м2.

Ля вытокаў музея стаялі настаўнікі нашай школы: Сіманава Ірына Эдуардаўна, Папроцкая Галіна Васільеўна, Чысцік Святлана Аляксандраўна. З 2015 года кіраўніком музея з’яўляецца Мех Наталля Аляксандраўна.

Асноўны фонд налічвае 865 прадметаў, навукова-дапаможны – 279 прадметаў. Усяго – 1144 прадмета.

Экспазіцыя музея ўвесь час папаўняецца новымі экспанатамі, арганізоўваюцца часовыя выставы.

Да самых каштоўных экспанатаў музея адносяцца ложак драўляны, стол з разнымі ножкамі, тканыя посцілкі, ступа з таўкачом, калаўрот, ручнікі тканыя, ручнікі вышываныя, куфар каляровы, кросны, жорны, мужчынскае і жаночае адзенне, гліняны посуд, шкляная мухалоўка.

За апошнія 3 гады музей наведалі 7029 чалавек.

Экспазіцыйная дзейнасць музея:

• Літаратурная Берасцейшчына

• Літаратурная Кобрыншчына

• Кобрыншчына ў лёсе паэтаў

• Мы кабрынчане

• Юбіляры года

• Літаратурныя сустрэчы

• Падарункі музею ад аўтараў кніг

• Батлейка

• Беларуская народная лялька

• Вырабы з саломкі

• Разьба па дрэве

• Беларускі нацыянальны касцюм

• Што ў полі вырасла

• Прылады для апрацоўкі ільну

• Мова сімвалаў беларускага ручніка

• Посцілкі

• Памятны вясельны фотаздымак

• Вышываныя дарожкі

• Вышываныя карціны

• Збаны ды глякі – посуд такі

• Куток пчаляра

Асноўнымі накірункамі дзейнасці музея з’яўляюцца:

камплектаванне і ўлік музейных фондаў;

арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай усебаковага вывучэння гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёна;

арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці сярод удзельнікаў адукацыйнага працэсу і грамадскасці;

выкарыстанне фондаў музея ў адукацыйным працэсе.

Музей мае вялікі адукацыйны і выхаваўчы патэнцыял для выхаванцаў дзіцячых садкоў, навучэнцаў і дарослых. Мэта работы музея – выхаванне любові да роднага краю, роднай мовы праз вывучэнне традыцый і звычаяў нашых продкаў, знаёмства з сучаснымі паэтамі і пісьменнікамі-землякамі.

У пазакласнай рабоце матэрыялы музея выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы юных экскурсаводаў, лектарскіх груп, распрацоўцы тэматыкі масавых мерапрыемстваў, напісанні навукова-даследчых работ.

У рабоце музея шырока выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, што дазваляе актывізаваць даследчую і пазнавальную дзейнасць навучэнцаў. Прымяняюцца аўдыёвізуальныя і камп’ютарныя сродкі, мультымедыйныя прэзентацыі, створана віртуальная экскурсія па музеі, сфарміраваны электронны каталог музейных прадметаў. З 12014 года выпускаюцца інфамацыйныя буклеты пра дзейнасць музея.

На базе музея праводзяцца літаратурныя сустрэчы, семінары, дні роднай мовы, конкурс “Жывая класіка”, майстар-класы па вырабе народных лялек, батлеечныя спектаклі, квэст-экскурсіі, тэатралізаваныя экскурсіі, экскурсіі «майстар-клас», музейныя святы.

Работай музея кіруе Савет музея.

Пры музеі працуюць аб’яднанні па інтарэсах:

• Юны экскурсавод (кіраўнік Валошчык Т.С.);

• Батлейка (кіраўнік Кузіч А.С.);

• Краязнаўча-патрыятычны клуб “Спадчына” (кіраўнік Алейнік Г.М.).

Узнагароды:

Дыплом рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” калектыву навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Батлейка”, намінацыя “Сучаснасць і традыцыі: беларуская батлейка”, 2019

Дыплом IIIступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Мех Н.А. за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе этнаграфічных музеяў у намінацыі “Лепшы этнаграфічны музей” у рамках акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”, 2021

Дыплом VI рэспубліканскага агляду-конкурсу “Здравствуй, мир!” Курышка Мікіта, 2021

У музеі распрацаваны экскурсіі, на якія запрашаем усіх жадаючых. 

У 2024-2025 навучальным годзе наш музей прыняў удзел у раённым фестывалі “Радавод”. У намінацыі “Музейны куток” Сафронова Мілана і Сухарукава Анастасія пад кіраўніцтвам Мех Н.А. атрымалі Дыпломы II ступені.

У конкурсе “Саматканы цуд” Чахомава Ганна (педагог Мех Н.А.) у намінацыі “Традыцыйная лялька” атрымала Дыплом II ступені, Сафронава Мілана Ганна (педагог Мех Н.А.) у намінацыі “Традыцыйная лялька” атрымала Дыплом III ступені.

У конкурсе “Здравствуй, мир!” у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” Масліевич Анастасія (педагог Мех Н.А.) і Кавалевіч Аляксандра (педагог Мех Н.А.) атрымалі Дыпломы I ступені, Нікіцюк Кацярына (педагог Мех Н.А.) і Лісковіч Марыя (педагог Мех Н.А.) атрымалі Дыпломы III ступені.

У 2025-2026 навучальным годзе ў конкурсе “Рождественская мозаика” Чахомава Ганна ў намінацыі “Вышыўка” атрымала Дыплом I ступені на раённым этапе.

Юны экскурсавод Бельская Ганна (кіраўнік Мех Н.А.) прыняла ўдзел у раённым этапе V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” у намінацыі “Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны” з навукова-даследчай работай “ТРАДЫЦЫЙНАЯ БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ЛЯЛЬКА ЯК ПОМНІК ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА” і атрымала Дыплом II ступені.

Кіраўнік музея Мех Наталля Аляксандраўна,

тэлефон +375-29-826-41-56

КОНКУРС ЭКСКУРСАВОДАЎ 2026

1

Аглядавая экскурсія

2

Беларуская народная лялька

3

Жыхары беларускага лесу

4

Беларускі першадрукар Францыск Скарына

5

Культурныя расліны поля

6

Майстар-класы па вырабе народных лялек 

7

Надвор’е і з’явы прыроды

8

Падарожжа па Беларусі

9

Як кашуля ў полі вырасла

10

Батлеечныя спектаклі

11

Адкуль цякуць мядовыя рэкі

12

Музейны ўрок "Беларуская народная казка "Лёгкі хлеб"

 

Кіраўнік музея Мех Наталля Аляксандраўна,

Тэлефон +375-29-826-41-56

13.04.26

Экскурсія для выхаванцаў дзіцячых садкоў

разгарнуць » / « згарнуць
02.03.26

Сустрэча з членамі народнага літаратурнага аб’яднання “Белы бусел”

разгарнуць » / « згарнуць
23.02.26

Абласныя краязнаўчыя чытанні

разгарнуць » / « згарнуць
09.02.26

Экскурсія пра беларускую народную ляльку

разгарнуць » / « згарнуць
02.02.26

Праект “Нашчадкі традыцый”

разгарнуць » / « згарнуць
23.01.26

Майстар-клас па вырабе лялькі “Ражствяны анёл”

разгарнуць » / « згарнуць
08.02.24

Майстар-клас па вырабе народнай лялькі “карагодніца”

разгарнуць » / « згарнуць
22.05.21

Военно-исторический музей города Кобрина

разгарнуць » / « згарнуць

Рэспубліканская акцыя “Я гэты край Радзімаю заву”

разгарнуць » / « згарнуць
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова