21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, класныя кіраўнікі 1-2 класаў разам з вучнямі наведалі кіналекторый “Жывое ў вяках беларускае слова…” у кінатэатры “Радуга”. Настаўнікі паралеляў трэціх і чацвёртых класаў правялі гульні “Размаўляем па-беларуску”, “З рога ўсяго многа”, “Пагуляем у роднае слова”, конкурсы скарагаворак, “Па старонках беларускіх казак”, віктарыну “Цікава ведаць”. Школьны этнаграфічны музей “Скарбы роднага краю” сабраў самых лепшых чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў на конкурс “Гучы, роднае слова”.