Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Песня - душа народа

Гісторыя стварэння вакальнага калектыва “Свята” пачалася яшчэ ў 2004 годзе, калі некалькі настаўнікаў нашай школы, неабыякавых да беларускай песні, сталі збірацца па вечарах і ўспамінаць вядомыя народныя мелодыі. Паступова кола аматараў беларускай песні пашыралася. Так з’явіўся калектыў “Свята”, у састаў якога ўваходзяць настаўнікі пачатковых класаў, філолагі, матэматыкі, настаўнікі біялогіі. Кіраўніком з’яўляецца настаўнік музыкі – Камарчук Ніна Сяргееўна.

У калектыва ёсць свае цудоўныя сцэнічныя касцюмы, зробленыя сваімі рукамі.

Сёння вакальная група ўдзельнічае ў многіх школьных мерапрыемствах, прысвечаных беларускай культуры, выступае з віншаваннямі настаўнікаў-юбіляраў. Але не толькі ў сценах роднай школы гучаць песні гэтага калектыва.

Так, дваццаць сёмага красавіка 2011 група “Свята” ўдзельнічала ў фінале абласнога этапа фестываля “Песня остаётся с человеком”, які быў прысвечаны 90-годдзю прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі, і атрымала пісьмо ўдзячнасці Брэсцкага абласнога камітэта.

Рэпертуар групы разнастайны: ад любімых народных мелодый да папулярных песень беларускіх кампазітараў, такіх, як Леанід Захлеўны, Мікалай Алешка, Дзмітрый Даўгалёў і іншых.

Выступленні вакальнага калектыва “Свята” заўсёды прыўносяць святочны настрой і ўрачыстасць у мерапрыемствы.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно